Беларускі штангіст Чарняк заваяваў два медалі на чэмпіянаце Еўропы

На чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы беларускі штангіст Мікалай Чарняк заваяваў два медалі ў вагавай катэгорыі да 77 кг. Як нагадвае БелаПАН, спаборніцтвы праходзяць у мінскім Палацы спорту. 8 красавіка спартовец быў другім у рыўку (161 кг) і трэцім у суме дваяборства (346 кг). У штуршку Чарняк паказаў пяты вынік (185 кг).

У жаночай катэгорыі да 63 кг беларуска Дзіна Сазанавец была пятай у рыўку (93 кг), штуршку (115 кг) і суме дваяборства (208 кг).

Агулам на рахунку беларускай зборнай 11 медалёў (5 залатых, 2 срэбраныя і 4 бронзавыя).