Беларускі сталі другімі на міжнародным турніры па валейболе ў Баранавічах
Каманда "Беларусь-1" заняла другое месца ў міжнародным турніры па валейболе сярод жаночых каманд, які 2 верасня завяршыўся ў Баранавічах.
У фінале беларускі з лікам 2:3 саступілі зборнай Бельгіі. Усяго ў спаборніцтвах, якія з 31 жніўня па 2 верасня праходзілі ў спартыўным комплексе "Атлант", бралі ўдзел чатыры дружыны: зборныя Бельгіі, Украіны і дзве беларускія каманды ("Беларусь-1" і "Беларусь-2").
Другая беларуская каманда заняла чацвёртае месца. Гэта былі апошнія міжнародныя спаборніцтвы нашай зборнай перад фіналам чэмпіянату Еўропы ў Бельгіі 20-30 верасня.
Па іх выніках адабраны асноўны склад каманды. 18 верасня беларуская зборная адправіцца ў Бельгію. 20 верасня яна правядзе першую гульню з камандай Азербайджана. У падгрупе, дзе будуць выступаць беларускі, таксама зборныя Германіі і Італіі.
БелаПАН