Беларускі трактар упаў у меліярацыйны канал паміж Беларуссю і Літвой
Літоўскія ратавальнікі вызвалілі беларускага трактарыста з трактара, які ўпаў у меліярацыйны канал на мяжы, перадае БелаПАН.
Надзвычайнае здарэнне адбылося вечарам 19 траўня на ўчастку Смаргонскага памежнага атрада. Каля вёскі Кемяны на беларускай тэрыторыі трактар убіраў з поля каменне на прыгранічнай тэрыторыі.
Выконваючы манеўр, кіроўца не справіўся з кіраваннем, і машына ўпала ў меліярацыйны канал, што на мяжы.
Больш за паўтары гадзіны трактарыст праляжаў заціснуты ў машыне. Мясцовыя жыхары заўважылі небараку і паведамілі літоўскім памежнікам, які паінфармавалі беларускіх калег і выклікалі ратавальнікаў.
Пасля таго, як літоўскія спецыялісты вызвалілі беларускага трактарыста, нашы медыкі даставілі яго ў Ашмянскую лякарню.