Беларускі ўрад мае намер кантраляваць працоўную міграцыю

Урад Беларусі мае намер узяць пад кантроль працоўную міграцыю. У прыватнасці, яго зацікавіла праца беларускіх будаўнікоў у Расіі.
Паводле словаў першага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі, штогод з Беларусі з’язджаюць на працу каля 100-150 тысяч чалавек. Гэта пераважна будаўнікі.

Урад плануе заключаць дамовы з будаўнічымі кампаніямі, якія накіроўваюць сваіх працаўнікоў у Расію. Сямашка лічыць, што гэтыя захады паспрыяюць новым паступленням у беларускі бюджэт.

www.interfax.by