Беларускі ўрад знайшоў грошы для лячэння Дзмітрыя Рака

Беларускі ўрад выдзеліў грошы на лячэнне фрыйсталіста Дзмітрыя Рака ў адным з рэбілітацыйных цэнтраў Масквы. Нагадаем, у снежні мінулага года спартовец атрымаў цяжкую траўму галавы на трэніроўцы падчас этапу Кубку свету ў Кітаі. Падчас акцыі «Спартоўцы - Дзмітрыю Раку» было сабрана больш за 5 тысяч долараў. Паводле некаторых звестак, беларускі ўрад знайшоў 24 тысячы долараў, якіх хопіць для двухмесячнага лячэння Рака ў Маскве.

Белорусские новости