Беларускі верталёт працягвае тушыць пажары ў Грэцыі, бяплатна

15 беларускіх выратавальнікаў задзейнічаныя на тушэнні лясных пажараў у Грэцыі.
Ужо другі месяц там знаходзіцца верталёт МІ-26 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Яго абслугоўваюць два экіпажы і работнікі наземнай службы, якія здзяйсняюць па 10-12 вылетаў штодня.

Дапамога ў тушэнні пажараў аказваецца беларусамі грэкам бясплатна, адзначае БЕЛТА.

Беларускі верталёт абсталяваны водазліўным прыстасаваннем, якое дазваляе забіраць без пасадкі да 15 тон вады і скідаць яе з вялікай ступенню дакладнасці. Дарэчы, авіяцыя МНС нашай краіны мае толькі два такіх верталёта.

З Грэцыі беларусы вернуцца толькі напрыканцы верасня — у пачатку кастрычніка.