Беларускі верталёт, які тушыў пажары ў Грэцыі, вярнуўся на радзіму

Завяршылася акцыя дапамогі МНС Беларусі ў тушэнні пажару ў Грэцыі. Верталёт беларускіх ратавальнікаў, які праляцеў больш за 1700 км, учора вярнуўся на радзіму. Нагадаем, верталёт міністэрства па надзвычайных сітуацыях вылецеў у Грэцыю сёлета 14 чэрвеня для аказання дапамогі ў тушэнні пажараў.

Гэтая краіна штогод звяртаецца да іншых дзяржаў з просьбай аказаць такую дапамогу. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі 15 беларускіх ратавальнікаў — дзевяць чальцоў экіпажа і шэсць працаўнікоў наземнай службы.

БЕЛТА