Беларускі выратавальнік стаў аўтарам сусветнага рэкорду ў Данецку

Беларускія выратавальнікі паспяхова выступаюць на 6-м чэмпіянаце свету па пажарна-выратавальным спорце, які праходзіць у Данецку. У стометроўцы з перашкодамі перамаглі прадстаўнікі беларускай каманды Мікалай Васільчанка, Уладзімір Сідарэнка і Ўладзімір Стральчэня. Як паведамляе сайт glavred.info, Стральчэня ў паўфінале ўстанавіў новы рэкорд свету —15,02 сек.

Па выніках трох этапаў спаборніцтваў, беларусы лідыруюць разам з украінцамі і расіянамі.