Беларускі, выратаваныя ў Карэліі, заплацяць за працу верталёта
Выратаваныя ў Карэліі беларускія турысткі пакуль не вернуцца ў Беларусь, яны вырашылі працягнуць сваё падарожжа па рацэ Нюхча. У тайзе тры дзяўчыны правялі сем сутак.
Нагадаем, беларускі былі ў складзе групы беларускіх турыстаў, якія сплаўляліся па рацэ. Дзяўчаты заблукалі 25 ліпеня, калі пайшлі ў лес па ягады.
Да іх пошукаў былі прыцягнутыя дзесяткі людзей, верталёт. Іх знайшлі ў пяці кіламетрах ад лагера і ў трох кіламетрах ад месца, дзе яны пакідалі запіску.
Спачатку іх змясцілі для абследавання ў бальніцу, але хутка адтуль выпісалі. Беларускам давядзецца заплаціць за працу верталёта, які прыцягваўся да іх пошукаў.
Інтэрфакс