Беларускі юніёр Уладзімір Ігнацік вылецеў з дарослага тэніснага турніра

Першая ракетка юніёрскага тэніснага рэйтынгу беларус Уладзімір Ігнацік не здолеў замацавацца ў дарослым разрадзе.  На турніры ў італьянскім Рэканаці з прызавым фондам 25 тысяч долараў маладому беларусу была прадастаўлена "уайлд кард".

Дэбют у дарослым разрадзе працягу не атрымаў: 24-гадовы выхадзец з кваліфікацыі Марка Пядрыні, які займае 453 пазіцыю ў рэйтынгу, спыніў 17-гадовага беларуса на стадыі 1/16 фіналу - 6:2, 6:0.

"Прэсбол"