Беларускіх апазіцыянераў, затрыманых на мяжы, прапусцілі ў Літву

Беларускіх апазіцыянераў прапусцілі ў Літву. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
Паводле яго слоў, машыну, у якой на выязное пасяджэнне палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл у Вільню ехалі Аляксандр Казулін, Вячорка і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пратрымалі на мяжы больш за гадзіну.

Беларускія памежнікі прычыны затрымання аўтамабіля не растлумачылі. Пры гэтым мытнікі правялі асабісты надгляд Казуліна.

БелаПАН