Беларускіх хакеістаў прымусяць адпрацаваць па тры гады ў айчынных клубах
Мінімальным тэрмінам кантрактаў хакеістаў з клубамі беларускай экстралігі будзе 3 гады. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея Беларусі. Мяркуецца, што дзякуючы гэтаму знізіцца высокая цякучасць кадраў у чэмпіянаце Беларусі, дзе некаторыя хакеісты паспяваюць змяніць па тры клубы за адзін сезон.
Мяркуецца таксама, што гэты крок дазволіць паправіць фінансавы стан небагатым камандам, якія выхоўваюць здольных маладых гульцоў, аднак не могуць іх доўга ўтрымліваць, паколькі не здольныя плаціць ім высокія заробкі.
У выніку таленавітых хакеістаў перавабліваюць больш заможныя дружыны, якім перспектыўныя спартоўцы ў большасці выпадкаў дастаюцца бясплатна. У будучыні за пераход хакеіста давядзецца плаціць. І нават у тым выпадку, калі ў яго скончыўся кантракт, першачарговае права на заключэнне з ім новай дамовы мае ранейшы працадаўца. Калі ж гулец вырашыць змяніць каманду, то яго папярэдні клуб мае права на кампенсацыю, якая будзе складаць да 30% гадавога прыбытку гэтага хакеіста.
Выключэнне складаюць спартоўцы, якія дасягнулі 33 гадоў. Яны змогуць заключаць кантракты на любы тэрмін і мяняць месца працы без выплаты адкупных. Таксама выканкам федэрацыі ўхваліў занясенне ў "Статус хакеіста" пункта, згодна з якім за парушэнне ўмоў кантракту хакеіст можа падвергнуцца двухгадовай дыскваліфікацыі.
БЕЛТА