Беларускіх спартоўцаў навучаць лепей скакаць і бегаць пры дапамозе артэзаў

Інавацыйны праект падалі ў Мінспорту фізкультурны факультэт гродзенскага ўніверсітэта і Нацыяльная акадэмія навук. Пра гэта 4 лістапада журналістам расказаў загадчык лабараторыі навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Анатоль Свірыдзёнак. Па словах прафесара, праект каштуе больш за 1 мільярд рублёў і з’яўляецца цалкам новым для нашай краіны.

Тры гады таму навукоўцы атрымалі грант у рамках праграмы дабрасуседства “Польшча-Беларусь-Украіна” на праект “Біямеханічнае даследаванне і распрацоўка метадаў паляпшэння апорна-рухальнага апарата дзяцей Падляшша і Гродзеншчыны”. Біямеханікі  і дактары набылі сучаснае камп’ютарнае абсталяванне, распрацавалі ўласную методыку дыягностыкі плоскаступнёвасці, запатэнтавалі яе і вынайшлі артапедычныя вусцілкі — артэзы. У большасці дзяцей, якія насілі гэтыя прыстасаванні, аднавілася правільная форма ступняў.  Паралельна навукоўцы заўважылі, што ўласцівасці свайго вынаходніцтва можна ўжываць у спорце: спецыяльныя артэзы дапамагаюць павялічваць хуткасць.
 
“У свеце гэта ўжо добра вядома. Але методыкі ўсе хаваюць. Ніхто не стане расказваць, як яны навучылі скакаць і бегаць, гуляць у валейбол з дапамогай такой дыягностыкі”, — пракаментаваў Анатоль Свірыдзёнак.

Па словах прафесара, праект каштуе больш за 1 мільярд рублёў і з’яўляецца цалкам новым для нашай краіны.
Тры гады таму навукоўцы атрымалі грант у рамках праграмы дабрасуседства “Польшча-Беларусь-Украіна” на праект “Біямеханічнае даследаванне і распрацоўка метадаў паляпшэння апорна-рухальнага апарата дзяцей Падляшша і Гродзеншчыны”. Біямеханікі  і дактары набылі сучаснае камп’ютарнае абсталяванне, распрацавалі ўласную методыку дыягностыкі плоскаступнёвасці, запатэнтавалі яе і вынайшлі артапедычныя вусцілкі — артэзы. У большасці дзяцей, якія насілі гэтыя прыстасаванні, аднавілася правільная форма ступняў.  Паралельна навукоўцы заўважылі, што ўласцівасці свайго вынаходніцтва можна ўжываць у спорце: спецыяльныя артэзы дапамагаюць павялічваць хуткасць.
 
“У свеце гэта ўжо добра вядома. Але методыкі ўсе хаваюць. Ніхто не стане расказваць, як яны навучылі скакаць і бегаць, гуляць у валейбол з дапамогай такой дыягностыкі”, — пракаментаваў Анатоль Свірыдзёнак.



На фота:
Прафесар Анатоль Свірыдзёнак расказвае пра вынікі праекта “Біямеханічнае даследванне і распрацоўка метадаў паляпшэння апорна-рухальнага апарата дзяцей Падляшша і Гродзеншчыны” ў часе інфармацыйнага дня праграм Еўрасаюза ў Беларусі.