Беларускіх суддзяў запрасілі на чэмпіянат свету па гандболе
Маладыя беларускія рэферы Андрэй Гуско і Сяргей Рэпкін будуць працаваць у ліку 18 судзейскіх пар на фінальнай частцы жаночага чэмпіянату свету па гандболе. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя гандбола. Турнір 24 лепшых зборных планеты пройдзе ў снежні ў Францыі.
Абодва беларуса сёлета абслугоўвалі юніёрскі чэмпіянат свету ў Македоніі, дзе ім даручылі судзіць фінальную гульню.
"Прэсбол"
Абодва беларуса сёлета абслугоўвалі юніёрскі чэмпіянат свету ў Македоніі, дзе ім даручылі судзіць фінальную гульню.
"Прэсбол"