Беларускіх танцорак падманам прыцягвалі да сэксуальнай эксплуатацыі
Праваахоўныя органы Мінску пачалі крымінальную справу на адміністратара рэстарана "Рускія сезоны", якая за пяць гадоў вывезла на Кіпр і ў Ліван 14 беларускіх дзяўчат, паведамляе "Ежедневник". Па звестках Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, усе 14 дзяўчат выкарыстоўваліся з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі ў розных сумнеўных установах за мяжой. Пры гэтым дзяўчат першапачаткова ўводзілі ў зман, абяцаючы выгадную працу ў якасці танцорак.