Беларускім прыгажуням не далі грошы на конкурс “Міс Сусвет”

Беларускія дзяўчаты не ўдзельнічаюць у фінале 56-га міжнароднага конкурсу прыгажосці "Міс Сусвет", які пройдзе 28 траўня ў сталіцы Мексікі. У фінале заяўленыя канкурсанткі больш чым за 70 краін. Па словах кіраўніцы Нацыянальнай школы прыгажосці Вольгі Сярэжнікавай, гэта тлумачыцца адсутнасцю грошай. Для падрыхтоўкі і ўдзелу канкурсанткі неабходныя сур’ёзныя сродкі, звязаныя з набыццём ліцэнзіі на ўдзел, праездам, пражываннем і г.д.

Як аздначыла Вольга Сярэжнікава, беларускія фундатары не выказалі жаданне падтрымаць нашу краіну на прэстыжным конкурсе. Дарэчы, фінал конкурсу “Міс Сусвет - 2007” заўтра ўвечары пакажа Першы канал.

БелаПАН