Беларускія альпіністы даслалі на Радзіму e-mail з Гімалаяў

Экспедыцыя беларускіх альпіністаў, якая 12 чэрвеня выправілася на гімалайскую вяршыню Нанга-Парбат (8125 метраў), дабралася да базавага лагеру на падэшве гары. “Еўрапейскае радыё” даведалася пра гэта з ліста, які альпіністы даслалі калегам, што засталіся ў Беларусі, па электроннай пошце: “Мы ў базавым лагеры пад Нанга-Парабатам. Толькі што падняліся. Усе жывыя і здаровыя. Ідзе град!!!”