Беларускія аматары футболу сёння ўбачаць два матчы Лігі Еўропы
Сёння на футбольных арэнах Еўропы ў шасці групах Лігі Еўропы адбудуцца матчы 5-га тура. Два з іх беларускія аматары футболу ўбачаць у жывым эфіры тэлеканала "Лад", паведамляе БЕЛТА. У 19.55 пачнецца трансляцыя з Генуі. Там італьянская "Сампдорыя" будзе прымаць лідара групы I галандскі ПСВ (Эйндховен).
Другі рэпартаж выйдзе ў эфір у 22.05. У Познані польскі "Лех", за які выступае беларускі паўабаронца Сяргей Крывец, сустрэнецца з легендарным італьянскім "Ювентусам" з Турына.
Другі рэпартаж выйдзе ў эфір у 22.05. У Познані польскі "Лех", за які выступае беларускі паўабаронца Сяргей Крывец, сустрэнецца з легендарным італьянскім "Ювентусам" з Турына.