Беларускія апазіцыйныя камуністы паставяць свой сцяг на гары Казбек

Праз некалькі дзён група беларускіх альпіністаў, якая складаецца з сямі чалавек, накіроўваецца на штурм Каўказскіх гор.
Сярод іх Пік Іне, вышынёй 4300 метраў, які адпавядае чацвёртай катэгорыі складанасці. Апошнім этапам экспедыцыі будзе ўзыходжанне на Казбек. Яго вышыня 5043 метры. Менавіта там адзін з чальцоў ПКБ паставіць сцяг партыі, паведамляе сайт camarade.biz.