Беларускія археолагі зрабілі сенсацыйную знаходку ў Расонах
На 500 гадоў пастарэў гарадскі пасёлак Расоны Віцебскай вобласці. Гэтаму паспрыяла сенсацыйная знаходка археолагаў, якія знайшлі новы гістарычны цэнтр Расонаў. Падчас археалагічных даследаванняў былі знойдзеныя фрагменты
керамічнага посуду другой паловы першага тысячагоддзя.
Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў мяркуе, што гістарычная роля Расонаў як цэнтра мікрарэгіёна прасочвалася са старажытнасці, а не з сярэднявечча, як сведчаць пісьмовыя крыніцы, паведамляе “Народная газета”.