Беларускія асілкі ссунулі з месца і працягнулі транспартны самалёт ІЛ-76

Беларускія асілкі Кірыл Шымко і Павел Сарока ўстанавілі чарговы рэкорд краіны ў экстрэмальным сілавым шматбор'і. Шоў праходзіла ўчора ў нацыянальным аэрапорце "Мінск". Асілкі спачатку ссунулі транспартны самалёт ІЛ-76 з месца, а затым працягнулі яго тры метры.

Дарэчы, самалёт важыць каля 150 тон.

Па словах Кірыла Шымко, самым складаным было менавіта ссунуць машыну з месца, а ўжо цягнуць яе — справа тэхнікі.

Караскаючыся па прымацаваных да лётнага поля спецыяльных лесвіцах, яны цягнулі самалёт тры метры.

Нагадаем, на пачатку вясны волаты працягнулі на 6,5 метраў 250-тонны цягнік з пяццю пасажырскімі вагонамі. Прычым зрабілі гэта менш чым за хвіліну.

БЕЛТА