Беларускія аўтадылеры павялічылі кошты на аўтамабілі на 20-30%
Беларускія аўтадылеры пачалі працу ў 2010 годзе з павелічэння коштаў на легкавыя аўтамабілі на 20-30% у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта БЕЛТА распавёў старшыня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч. Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прагназуе, што сітуацыя на аўтамабільным рынку ва ўмовах дзеяння Мытнага саюза канчаткова выясніцца толькі да канца першага паўгоддзя 2010 года.
Спадар Міхневіч падкрэсліў, што ўмовы растаможкі аўтамабіляў па-ранейшаму застаюцца не зусім зразумелымі. Аўтадылеры асцерагаюцца, што ацэнка мытнага кошту будзе вызначацца па так званым швакелісце (даведнік коштаў аўтамабіляў усіх брэндаў), які на 50% вышэй за кошты вытворцы. Сітуацыю можа ўрэгуляваць мемарандум пра паразуменне паміж Дзяржаўным мытным камітэтам і фірмай-пастаўшчыком (вытворцам) пра папярэдняе пацверджанне коштаў на ўвазную прадукцыю. Такі дакумент ужо рыхтуецца да падпісання.
Акрамя таго, Міністэрства па падатках і зборам паінфармавала аўтадылераў, што ўказ №546 ад 24 кастрычніка 2005 года, які рэгулюе ўвоз аўтамабіляў фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, пакуль дзейнічае, нягледзячы на супярэчнасці Падатковаму кодэксу. "Яго ў любы момант могуць адмяніць, таму аўтамабільны рынак знаходзіцца сёння ў такой нявызначанай сітуацыі", — лічыць Сяргей Міхневіч. На яго думку, рэальныя змены адбудуцца пасля таго, калі зраўняюцца мыты для фізічных і юрыдычных асоб у рамках Мытнага саюза, але гэта стане вядома толькі да канца першага паўгоддзя.
Калі адбудзецца адмена ўказу №546, будзе ўведзены швакеліст і аўтадылеры падпішуць мемарандум па прызнанні мытнага кошту, то кошты на машыны павялічацца ў 2 разу, заяўляе кіраўнік БАА. У сувязі з гэтым спецыялісты прагназуюць падзенне аб'ёмаў продажаў у першым паўгоддзі 2010 года ў 4-5 разоў.