Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў другі этап чэмпіянату Еўропы
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў другі этап чэмпіянату Еўропы, што праходзіць у Італіі.
26 верасня каманда Анатоля Буяльскага атрымала перамогу ў групе "D", узяўшы верх над камандай Сербіі — 79:53.
У другі этап выходзяць 12 з 16 зборных. Яны будуць разбіты на дзве групы па шэсць каманд. Квартэты лепшых выйдуць у чвэрцьфінал. Зборная Беларусі згуляе з трыма лепшымі камандамі групы "С" — Францыяй (29 верасня), Расіяй (1 кастрычніка) і Італіяй (3 кастрычніка).
БелаПАН