Беларускія баскетбалісткі згуляюць на чэмпіянаце Еўропы з расіянкамі

Завяршыўся папярэдні этап жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе, які праходзіць у Латвіі. Па яго выніках 12 камандаў, падзеленыя на дзве кваліфікацыйныя групы, працягнуць барацьбу за медалі. Беларускі патрапілі ў кваліфікацыйную групу F. Нагадаем, што нашы суайчынніцы стартавалі з перамогі над камандай Ізраіля — 81:76, а затым пацярпелі паразы ў матчах з Францыяй — 61:63 (у авертайме) і Італіяй — 58:67. Перадстартавае становішча ў нашай шасцёрцы такое: Расія і Францыя — па 4 ачкі, Італія і Турцыя — па 3, Беларусь і Літва — па 2.

Зборная Беларусі стартуе ў кваліфікацыйным раўндзе 12 чэрвеня матчам з чэмпіёнкамі Еўропы-2007 расіянкамі. 14 чэрвеня падапечныя Анатоля Буяльскага пазмагаюцца з камандай Літвы, а 16-га — Турцыі.

Чвэрцьфіналы запланаваныя на 17-18 чэрвеня, паўфіналы — на 19 чэрвеня, фінал і матчы за 3-е, 5-е, 7-е месцы - на 20 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА. Пяць найлепшых камандаў чэмпіянату Еўропы атрымаюць пуцёўкі на сусветны форум-2010, які адбудзецца ў чэшскіх Брно і Астраве.