Беларускія байдарачнікі выйгралі “золата” на этапе Кубка свету

Беларуская мужчынская байдарка-чацвёрка (Станіслаў Стрэльчанка, Руслан Бічан, Дзяніс Жыгадла і Дзям'ян Турчын) выйграла "золата" на дыстанцыі 500 м на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Францыі.

Байдарка-двойка ў складзе Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева на дыстанцыі 500 м заняла трэцяе месца.

Такім чынам, пасля двух дзён спаборніцтваў у скарбонцы беларусаў ужо 3 узнагароды. Нагадаем, што ў пятніцу экіпаж-чацвёрка (Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Дзям'ян Турчын, Вадзім Махнеў) выйграў "золата" на алімпійскай дыстанцыі 1000 м.

У беларускіх прадстаўнікоў каноэ прызавых месцаў пакуль няма.

Сёння ў французскім Жерармерэ — заключны дзень трэцяга этапу Кубка свету.

БЕЛТА