Беларускія біятланісты зноў няўдала выступілі на этапе Кубка свету
Сёння ў Славеніі стартаваў трэці этап Кубка свету па біятлоне. У індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў удзельнічалі тры беларускія спартоўцы. Найлепшым з іх фінішаваў Аляксандр Сыман — на 45 месцы. Сяргей Новікаў паказаў 62-і вынік, а Рустам Валіулін — толькі 80-ы. Перамог сёння нарвежац Эміль Свендсан.
На другім месцы Аляксандр Вольф з Нямеччыны. Вялікага поспеху дасягнулі ўкраінскія біятланісты. Трое прадстаўнікоў гэтай краіны трапілі ў дзесятку найлепшых: Сяргей Сяднёў выйграў бронзу, апярэдзіўшы на тры сотыя свайго напарніка па камандзе Алега Беражнога. Яшчэ адзін украінец замкнуў першую дзесятку.