Беларускія чыгуначнікі будуць выкарыстоўваць энергію сонца

Энергія сонца будзе выкарыстоўвацца для ўнутраных патрэбаў у лакаматыўным дэпо "Віцебск" Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Дзеля гэтага на прадпрыемстве быў распрацаваны фотаэлектрычны комплекс, які ўсталююць на даху дэпо. Як паведамляе "Народная газета", паводле планаў распрацоўшчыкаў, новае абсталяванне дазволіць эканоміць штогод амаль 3 тысячы долараў.