Беларускія чыноўнікі паводзяць сябе так, нібыта яны — кліенты для інвестара
У Беларусі працэс прыватызацыі можа быць заблакаваны любым чыноўнікам на любым этапе. Ніякіх стымулаў нармальнаму чыноўніку ўдзельнічаць у гэтым працэсе няма, бо цябе моцна пакараюць, калі ты прадаў танна. Пра гэтыя і іншыя асаблівасці прыватызацыі ў Беларусі ў інтэрв’ю Еўрарадыё расказаў эканаміст Павел Данэйка
Якія сёння асаблівасці беларускай прыватызацыі? Увогуле гэта — прыватызацыя ці што іншае?
Данэйка: У Беларусі не было і няма прыватызацыі. На сённяшні дзень ёсць палітыка не праводзіць прыватызацыю. Ну, і ёсць дэкларацыя пра намер змяніць гэтую палітыку.
Калі мы паглядзім за ўсю гісторыю Беларусі, то на першым этапе было рэальна выкуплена дзесьці 70-80 прадпрыемстваў, дзе не было рэспубліканскай уласнасці ўвогуле. Пасля праходзіла акцыянаванне. І калі дырэктарат зразумеў, што магчыма з’яўленне ўласніка, тады яны дамагліся ўказу пра мараторый на акцыі, каб захаваць сваю ўладу. Каб, не дай Бог, не з’явіўся новы ўласнік.
Усё гэта прывяло да поўнай прафанацыі самой ідэі прыватызацыі. У чым ідэя прыватнай ўласнасці? Калі ў выніку дзейнасці рынкавых сіл уласнасцю валодае найбольш эфектыўны ўласнік. Нашая прыватызацыя не вяла да гэтага ні ў якім разе. Таму нацыяналізацыя такіх прадпрыемстваў абсалютна лагічная, бо яны не прыватныя па сутнасці.
То бок, калі апазіцыйныя палітыкі кажуць, што ў Беларусі ідзе схаваная прыватызацыя — гэта міф?
Ёсць адзінкавыя выпадкі продажу, але гэта не масавая прыватызацыя. Магчыма, гэта зроблена недастаткова празрыста, але ніякага такога злога намеру там не праглядаецца.
Трэба разумець, пра якія памеры мы кажам. Прыватызацыя, якая б прыводзіла да з’яўлення буйных уласнікаў, сур’ёзных структур прыватнага бізнесу — такой прыватызацыя, канечне, няма. Але паколькі рынкавы механізм усё ж такі развіваецца, то нейкі працэс размывання дзяржаўнай уласнасці адбываецца. Але гэта стыхійны працэс — трывожнай такой з’явы я не бачу.
Гэта значыць, што групы чыноўнікаў, якія ўжо сёння з’яўляюцца схаванымі ўласнікамі, не існуе?
Мы можам глядзець на статыстыку, напрыклад, на аб’ём аб’ектаў, якія памянялі форму ўласнасці… Убачыць у гэтай статыстыцы нейкі новы слой, што з'явіўся, немагчыма.
А як паўплывае крызіс на ўсю гэтую сітуацыю з прыватызацыяй? Магчыма, менавіта крызіс прымусіць улады да больш рашучых дзеянняў, “зацікавіць” у прыватызацыі?
Крызіс прывёў да абвалу коштаў на акцыі, на прадпрыемствы, на бізнесы ва ўсім свеце. І ў гэтым сэнсе крызіс, канечне, не стымулюе прыватызацыю, таму што ў такіх умовах нашыя актывы не выглядаюць вельмі прывабна. Цяпер на рынку досыць шмат эфектыўных актываў па нізкіх коштах. І ёсць сур’ёзная альтэрнатыва: навошта мне Беларусь з яе рызыкай і праблемамі, калі я магу купіць акцыі добрых еўрапейскіх прадпрыемстваў з даволі зразумелай будучай дынамікай, але па коштах амаль у два разы меншай, чым да крызісу?
Так, я хутчэй куплю еўрапейскае прадпрыемства, бо гэта надзейна. Гэта зразумелы пастаўлены бізнес, я разумею, што там адбываецца. Уваходзіць у Беларусь — гэта высокая рызыка, а значыць, і цана павінна быць яшчэ меншая, каб гэтую рызыку кампенсаваць. У Беларусі не будзе поспеху, як бы мы ні змянялі заканадаўства. Па адной простай прычыне: інвестар — гэта кліент, якога мы павінны аблізваць. Нашыя ж чыноўнікі паводзяць сябе так, нібыта яны — кліенты для інвестара і інвестар павінен вакол іх танчыць…
Ёсць процьма альтэрнатыў, куды ўкласці грошы. Усе тыя краіны, якія паспяхова прывабліваюць інвестара, глядзяць на яго, як на кліента. Яны ствараюць для яго ўмовы, думаюць пра тое, каб ён шчасліва жыў у гэтай краіне.
Уявіце сабе: мы хочам завабіць буйную карпарацыю. Чыноўнік бізнеса павінен прыехаць сюды, разгледзець, прапанаваць праект. Чыноўнік такога ўзроўню прывык жыць у пяцізоркавым гатэлі. Ён прыязджае ў Беларусь і селіцца ў наш пяцізоркавы гатэль па поўнай праграме. А ў “Марыоці” ў яго б была зніжка на 50-60%. Таксама патрэбны добры рэстаран, каб ён паеў і г.д. Ну і вось… Такому чалавеку ёсць альтэрнатыва паехаць ва Ўкраіну, таму што там добры гатэль, добрыя рэстараны. І ёсць чым заняцца ўвечары.
А калі мы прапануем яму такія ўмовы, ад якіх ён не зможа адмовіцца? Дэмпінгуем, напрыклад?
Зразумейце, мы ўжо стварылі псіхалагічны бар’ер на пустым месцы. Мы не гасцінна сустракаем. Мы не прапануем умовы для звыклага жыцця.
Прыватызацыя — гэта набор рашэнняў. Мы павінны даць сабе адказ — дзе мы стымулюем наш прыватны бізнес, а дзе праводзім інтэрнацыянальную прыватызацыю? Далей трэба зразумець, што мы хочам атрымаць — грошы ў бюджэт ці доўгатэрміновае развіццё? Гэта таксама розныя рэчы. Таму што ў адным выпадку мы можам прадаць больш танна, але з нейкімі больш доўгатэрміновымі мэтамі.
Таксама мы павінны разумець, каму мы прадаем. Прыватызацыя — гэта комплекс палітычных, эканамічных і сацыяльных рашэнняў. Яны закладваюць будучыя контуры развіцця эканомікі. І пра гэта важна памятаць — чаму выбіраем такі метад і для чаго гэта робім.
Паводле вашых адчуванняў, ці ёсць сёння нейкая палітычная воля альбо асэнсаванне неабходнасці прыватызацыі на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі?
Воля — гэта такі цяжкаўлоўны для мяне панятак... Ёсць намер, але як ён будзе рэалізаваны, пабачым.
Добра, намер ёсць. А ці ёсць рашэнне, што менавіта мы хочам атрымаць ад прыватызацыі? Гэта грошы, добры менеджмент альбо тэхналогіі?
Пакуль сказаць цяжка. Калі ёсць законы і дакументы пра тое, як гэта будзе рабіцца, то тады мы разумеем выбар. Мы можам прааналізаваць і сказаць, што гэта будзе вось так ці так. Пакуль жа гэтыя новыя дакументы не з’явяцца, мы нічога сказаць не можам. Сёння прыватызацыйнае заканадаўства зроблена так, што прыватызаваць рэальна нічога нельга.
Працэс прыватызацыі можа быць заблакаваны практычна любым чыноўнікам на любым этапе. І самая страшная рэч у нас — гэта цана. Цябе моцна пакараюць, калі ты прадаў танна. Таму ўсе баяцца паставіць подпіс пад гэтай цаной, таму што — а раптам танна? Ніякіх стымулаў нармальнаму чыноўніку ўдзельнічаць у гэтым працэсе няма. Наадварот: створаныя стымулы для таго, каб гэтага не адбывалася.
Давайце вернемся да групаў інвестараў. Якія яны? Ці адрозніваецца, скажам, па псіхалогіі заходні інвестар ад інвестара з Арабскіх эміратаў?
Я кажу трошкі пра іншае — пра адрозненні, якія ўзнікаюць з тыпу кампаніі і з тых бізнес-задачаў, якія рашаюцца інвестарамі.
Ёсць, напрыклад, буйныя карпарацыі, якія паслядоўна захопліваюць рынак за рынкам. Яны могуць інвеставаць нават у стратны праект, бо ім трэба прысутнічаць на рынку. Ёсць транснацыянальныя кампаніі, якія вырабляюць, напрыклад, некаторыя віды ўпакоўкі, яны проста накрываюць прастору сеткай, і ўсё — тут у цябе мусіць быць завод. У такога інвестара таксама могуць быць розныя мэты: альбо рынак захапіць, альбо атрымаць вытворчую пляцоўку.
Ёсць яшчэ сярэдні бізнес, які валодае нейкімі ноў-хаў: яны рухаюцца па свеце, і ў гэтай краіне ствараюць новы прадукт, новую прастору для новага рынку. Яны таксама захопліваюць рынкі, але яны ніколі не пойдуць на страты, для іх важны прыбытак. Ну і плюс ёсць яшчэ дробныя прадпрымальнікі.
Трэба разумець і ацэньваць, якую задачу вырашае інвестар. Ёсць інвестары, якія прыйшлі і сышлі. І такі інвестар можа табе пакінуць толькі праблему з працоўнымі месцамі. У такім разе трэба працаваць з гэтым інвестарам, ствараць умовы, каб яго затрымаць. Гэта таксама частка прыватызацыйнай палітыкі, разуменне, што мы выбіраем, разуменне, як будзе паводзіць сябе інвестар і што мы павінны зрабіць, каб максімальна доўга яго затрымаць у краіне.
Для якіх беларускіх прадпрыемстваў якія інвестары патрэбныя? Якія прадпрыемствы сёння лепш прадаць дорага, а якія аддаць амаль за так, за добры мэнэджмэнт і тэхналогіі? Магчыма, і праўда некаторыя беларускія прадпрыемствы варта прадаць за 1 долар?
Напрыклад, частка сярэдніх прадпрыемстваў, якія цяпер знаходзяцца ў крызісе, цалкам могуць быць прададзеныя такім мэнэджарскім шляхам на конкурснай аснове прыватнаму бізнесу, які гатовы ўзяць у кіраванне.
Я правёў такі эксперымент. Узяў наўгад 10 стратных прадпрыемстваў і пачаў гаварыць з бізнесам, які ў нас навучаецца — што б вы зрабілі? Ці ведалі б, як вывесці з крызісу? Усяго за два тыдні я знайшоў людзей, якія расказалі мне па кожным прадпрыемстве, што б яны зрабілі, сказалі разумныя рэчы. Натуральна, што ў асноўным гэта былі людзі, якія працуюць у падобнай галіне.
То бок, зразумела, што на сённяшні дзень у Беларусі ёсць прадпрымальніцкі бізнес-патэнцыял, які ў стане эфектыўна кіраваць прадпрыемствамі. І гэтыя людзі могуць вывесці з крызісу.
Але ў іх няма капіталу, каб у гэтым удзельнічаць?
Капітала такога не маюць, так. Што тычыцца буйных прадпрыемстваў, такіх як БелАЗ, МАЗ, ім трэба ўваходзіць у альянс да буйных міжнародных бізнесаў. Таму што ў Беларусі вельмі развіты аўтамабільны кластар. Патэнцыйна ён можа надзвычай эфектыўна інтэгравацца ў міжнародны аўтамабільны грузавы бізнес.
І тут іншага шляху няма — альбо Беларусь пачне працаваць на Еўропу, прадаваць не толькі ў Расію, а на аўтапрам еўрапейскі ў цэлым. Інакш вытрымаць канкурэнцыю будзе вельмі складана.
Канечне, у гэтых умовах усё выглядае не вельмі добра, бо кошты ўпалі, аўтапрам сусветны сам перажывае вялікі крызіс. Але з іншага боку — гэта таксама шанец, бо шукаюцца шляхі рэструктурызацыі аўтапрама, таму, магчыма, маглі б разглядацца беларускія пляцоўкі.
Падыход павінен быць селектыўны. Важна разумець, што нам трэба: ствараем мы нацыянальны капітал, стымулюем нацыянальную ўнутраную канкурэнцыю, альбо нашая задача — атрымаць у першую чаргу грошы ў бюджэт і ўсё?
Сёння тое, што не адбываецца прыватызацыя, вельмі часта апраўдваюць тым, што нібыта такім чынам захоўваюць працоўныя месцы і сацыяльны пакет. Бо існуе страх, што інвестар не будзе клапаціцца пра сацыяльны бок, а ўсіх адразу пазвальняе...
Ну, аптымізацыя заўсёды праходзіць. Хутчэй за ўсё пры аптымізацыі будуць скарачэнні. Але паколькі заробкі ў Беларусі не вельмі высокія, то і доля заробкаў у выдатках нашмат ніжэйшая, чым у Еўропе ці ЗША. Таму часта зніжэнне колькасці працаўнікоў не з'яўляецца сур'ёзным інструментам зніжэння сабекошту і павышэння эфектыўнасці. Часта больш эфектыўна навесці парадак, чым звальняць людзей. Таму для Беларусі такі страх завышаны. У нас гэта не першачарговая задача.
Другі момант такі, што калі прадпрыемства не будзе эфектыўным, яно не будзе канкурэнтаздольным. Працоўных месцаў не будзе ўвогуле.
Ведаеце, ёсць такая гісторыя, калі на "Крайслеры" генеральны вырашыў, што ўсе топ-менеджэры раз на месяц павінны працаваць на канвееры. І вось ён стаў першы раз на канвеер, штосьці збірае, і ў яго не атрымліваецца. Ён запытаўся ў рабочага, што рабіць. А той кажа: "Слухай, ты атрымліваеш такі гіганцкі заробак і не можаш такія простыя рэчы зрабіць! За што ты атрымліваеш такія грошы?". А той адказвае: "Разумееш, вось калі ты сапсуеш аўтамабіль, што будзе?" — "Ну, мяне звольняць". "А вось калі я сапсую сваю працу — звольняць вас усіх," — адказвае генеральны.
Вось пра што мы павінны казаць: што калі прадпрыемства будзе дрэнна кіравацца, калі яно не будзе эфектыўным, яны ўсё роўна згубяць працу. Так, як атрымалася з нашым фарфоравым заводам: яго ліквідавалі, і што — яны ўсе засталіся без працы. Магчыма, лепш было раней правесці рэструктурызацыю, павысіць эфектыўнасць і скараціць палову? Зараз палова працавала бы.
Калі ты не эфектыўны, цябе ўсё адно закрыюць. Задача не ў тым, каб людзі не згубілі працу, а ў тым, каб яны яе знаходзілі. Палітыка павінна быць накіраваная не на тое, каб не звальнялі, а на стымуляванне развіцця бізнесу, каб ён ствараў новыя працоўныя месцы.
Куды павінны ісці грошы ад прыватызацыі? Ці не на тыя ж самыя дапамогі па беспрацоўі, каб падтрымаць тых, хто згубіць працу?
Ізноў вы гоніце гэтую хвалю, што калі прыватызацыя, дык адразу застануцца без працы. Я б не рабіў такой сувязі.
Але сярод беларусаў ёсць такі страх …
А вы ў такім разе не задавайце пытанне на падставе гэтага міфу. А то вы яго падтрымліваеце. Няма такой прамой сувязі паміж прыватызацыяй і беспрацоўем.
А вось куды ідуць грошы ад прыватызацыі — гэта важны момант, бо рэальна мы можам, канечне, усё гэта ў бюджэт засунуць. У Польшчы так рабілі, напрыклад. Але гэта не вельмі добры варыянт. Мы атрымліваем нерэгулярную крыніцу даходу (5-6 год могуць быць паступленні ад прыватызацыі), якая парушае бюджэтную дысцыпліну, а пасля знікае. Гэта непрыемна. Так людзі ставяцца да прэміяў, якія рэгулярна выплочваюцца — яны перастаюць іх ацэньваць як прэміі. І калі прэміі заканчваюцца, людзі не разумеюць: што такое? Чаму сталі менш плаціць? На жаль, такая чалавечая натура.
Наша ідэя была выкарыстоўваць прыватызацыйныя грошы для правядзення пенсійнай рэформы, для павышэння пенсій. То бок, стварыць пенсійны фонд, які прыносіць грошы. Падняць пенсіі сённяшнім пенсіянерам, прафінансаваць пенсійную рэформу і г.д.
Асабіста мне гэтая ідэя і ўзаемасувязь прыватызацыі і пенсійнай рэформы вельмі сімпатычная. А пенсійную рэформу мы так ці інакш павінны будзем правесці.