Беларускія чыноўнікі ў ЕС: Мартынаў засядае ў Люксембургу, у Жэневе - Папоў

Дэлегацыя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на чале са спікерам Вадзімам Паповым накіравалася ў Жэневу. Яны прымуць удзел у Асамблеі Міжпарламенцкага саюза.
Як адзначае тэлеканал СТВ, пад кіраўніцтвам беларуса Папова ў Жэневе пройдзе паседжанне "геапалітычнай групы "Еўразія", а Асамблея Міжпарламенцкага саюза плануе абмеркаваць уступленне ў сілу дамовы аб забароне ядзерных выпрабаванняў, ролі парламентаў, свабоды слова і права на інфармацыю.

Нагадаем, сёння ў Люксембургу адбудзецца паседжанне міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза. Падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца і сітуацыя ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў, ды магчымасць адмены санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. У Люксембургу знаходзіцца кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў, які правядзе перамовы з кіраўніцтвам ЕС.