Беларускія цяжкаатлеты-ветэраны выйгралі міжнародны турнір у Літве

Беларусы занялі ўсе першыя месцы на міжнародным турніры цяжкаатлетаў-ветэранаў у Літве. У спаборніцтвах удзельнічалі каля 100 спартсменаў: літоўцаў, беларусаў і палякаў. У складзе нашай зборнай быў адзін майстар спорту (алімпійскі чэмпіён Валерый Шары), пяць майстроў і адзін кандыдат у майстры спорту. Усе яны занялі першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях і ўзроставых групах.

Ім жа дасталося і першае месца ў агульнакамандным заліку. Не было роўных беларусам і ў абсалютным заліку па міжнароднай сістэме Сінклера (калі ўлічваецца вынік, узрост і вага атлета). Тут першае месца заняў 73-гадовы мінчук Эдуард Жыгалка.

БЕЛТА