Беларускія дэпутаты хочуць праверыць "карту паляка" на адпаведнасць нормам

Дэпутаты Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязям са СНД ініцыююць зварот у Канстытуцыйны суд для таго, каб вызначыць адпаведнасць польскага закона "Пра карту паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. Такое рашэнне прынята сёння на паседжанні профільнай камісіі, перадае БЕЛТА.

Дэпутаты прынялі рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў абмеркаваць пытанне пра зварот у Канстытуцыйны суд з нагоды закона пра карту паляка на паседжанні пазачарговай сесіі парламента 23 лютага.

Фота: interfax.by