Беларускія футбалісты правядуць чатыры спарынгі перад адборам на Еўра-2012
У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы 2012 года па футболе нацыянальная зборная Беларусі правядзе чатыры таварыскія гульні. 27 і 30 траўня на выездзе адбудуцца дзве гульні з удзельнікамі чэмпіянату свету. 2 чэрвеня нашым спартоўцам будуць супрацьстаяць шведскія футбалісты.
11 жніўня, хутчэй за ўсё адбудзецца выязны матч супраць зборнай Чарнагорыі. Па словах галоўнага трэнера зборнай Бернда Штанге, гэтая гульня будзе тэставай перад сустрэчай са зборнай Францыі, што адбудзецца ўжо як адборачная на чэмпіянат Еўропы.