Беларускія футбалісты прайгралі славенцам 0:1
Зборная Беларусі прайграла камандзе Славеніі з лікам 0:1. У гасцявым матчы беларусы не здолелі паказаць належную гульню. Ужо на 3-й хвіліне Клемен Лаўрыч з пенальці забіў гол у нашы вароты. На працягу гульні беларусам не ўдалося нават стварыць добрыя галявыя моманты. На 70-й хвіліне быў выдалены абаронца нашай зборнай Арцём Радзькоў.