Беларускія футбольныя трэнера стажыруюцца ў Нямеччыне

Стажыроўка прадугледжвае прагляд і аналіз трэніровак асноўнага і дублючага складаў каманды, наведванне і вывучэнне працы футбольнай акадэміі клуба і інш. Завершыцца стажыроўка "праглядам і аналізам аднаго з матчаў бундэслігі".

Першыя ў Беларусі курсы на атрыманне Pro-дыплома УЕФА пачалі працаваць у студзені гэтага года і будуць доўжыцца да лістапада. На курсах вучацца 13 беларускіх спецыялістаў.

Pro-дыплом УЕФА дазваляе працаваць у любых клубах. Раней беларускія трэнеры (Віктар Ганчарэнка з БАТЭ, Юрый Вяргейчык з "Шахцёра" і інш.) атрымлівалі такія дыпломы ва Украіне, паведамляе БелаПАН.

Фота: interfax.by