Беларускія гандбалісты не прайшлі адборачны турнір чэмпіянату свету
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прайграла камандзе Швейцарыі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету 2011 года. У Нікасіі беларусы саступілі з лікам 23:26 (13:9). Нагадаем, у ранейшых матчах нашая зборная нечакана прайграла Кіпру і перамагла каманду Фарэрскіх выспаў. Для таго, каб працягваць барацьбу ў чэрвеньскім плэй-оф, камандзе Юрыя Шаўцова трэба было выйграць у швейцарцаў з перавагай болей, чым у 10 мячоў.
Цяпер жа выніковае месца беларускай зборнай стане вядома па выніках сённяшняй гульні Кіпр — Фарэрскія выспы, паведамляе "Прессбол".
Цяпер жа выніковае месца беларускай зборнай стане вядома па выніках сённяшняй гульні Кіпр — Фарэрскія выспы, паведамляе "Прессбол".