Беларускія гандбалісты саступілі Тунісу на турніры Yellow Cup
Турнір у Вінтэртуры пачаўся з няўдачы для мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе.
2 студзеня беларускія гандбалісты прайгралі зборнай Туніса ў стартавым матчы на турніры Yellow Cup, які праходзіць у Швейцарыі — 30:34 (14:17).
Позна ўвечары 3 студзеня беларусы правядуць свой другі матч у рамках турніру — супернікам нашай каманды стане зборная Швейцарыі, паведамляе Прессбол.
4 студзеня беларусы завершаць выступ на турніры матчам са зборнай Славакіі.
На папярэдніх двух турнірах у Вінтэртуры беларусы былі пераможцамі.