Беларускія гандбалісты стартуюць на турніры Yellow Cup у Швейцарыі

Сёння позна ўвечары Беларусь сустрэнецца з камандай Туніса, 3 студзеня згуляе са зборнай Швейцарыі, а 4 студзеня завяршыць турнір матчам супраць Славакіі.

На папярэдніх двух турнірах у Вінтэртуры беларусы атрымлівалі перамогі, нагадвае БЕЛТА.

Пасля вяртання са Швейцарыі беларусы правядуць заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які стартуе 15 студзеня ў Катары.