Беларускія гандляры просяць урад абараніць іх ад "шэрых" бананаў з Расіі
Беларускія імпарцёры просяць урад абараніць іх ад нелегальнага ўвозу бананаў і цытрусавых з Расіі. Пра гэта паведамляе сайт "Беларускія навіны". Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў накіраваў ліст на імя віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова. У ім прапануецца ўвесці на гэтую прадукцыю кантрольныя (ідэнтыфікацыйныя) знакі.
Як лічаць прадстаўнікі бізнэсу, такая мера ў цяперашніх умовах — адзіны спосаб стрымаць нелегальны ўвоз у краіну заморскай садавіны. Бізнэсоўцы сцвярджаюць, што ў тыдзень у Беларусь увозіцца прыкладна 100 фур бананаў, з іх 40-50 фур — "шэры" імпарт з Расіі. У выніку ў тыдзень бюджэт краіны з-за нелегальнага ўвозу бананаў і цытрусавых (лімонаў, апельсінаў, мандарынаў, ківі, грэйпфрутаў) не атрымлівае прыкладна 216 тысяч долараў. У год шкода дзяржаве можа скласці не меней за 15 млн долараў.
У сваю чаргу, афіцыйны імпарт бананаў і апельсінаў у Беларусь становіцца стратным. За апошні час рэнтабельнасць імпарту з Расіі бананаў і цытрусавых без выплаты ўвазных мытных пошлінаў і падатку на даданую вартасць можа перавышаць прыбытковасць легальнага ўвозу ў 3-4 разы.