Беларускія геі збіраюцца правесці вулічныя акцыі ў Мінску і Гомелі
Арганізатары Месячніка супрацьстаяння гамафобіі, які распачаўся ў Беларусі 17 красавіка, падалі заяўкі на правядзенне вулічных акцыяў у Мінску і Гомелі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Сяргей Андросенка, адміністратар беларускага сайту геяў, лесбіянак і транссэксуалаў gay.by.org:
"У праграму месячніка таксама ўваходзяць вулічныя акцыі. Заявы ўжо пададзеныя ў мінскі і гомельскі гарвыканкамы. Адказу мы пакуль чакаем, ён мусіць быць пад канец наступнага тыдня".
Паводле праграмы месячніка, 4 траўня ў Гомелі ў Піянерскім парку мусіць прайсці акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй (17 траўня). Аналагічнае мерапрыемства запланаванае на 10 траўня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску.
Сяргей Андросенка таксама адзначыў, што асноўныя мэты гэтага месячніку – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гамафобіі ў Беларусі і прадэмантраваць, што ў Беларусі існуе гомасэксуальная супольнасць.