Беларускія гімнасткі выйгралі срэбра і бронзу на этапе Кубка свету

Срэбра і бронзу выйгралі беларускія спартсменкі ў фінале групавых практыкаванняў на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у Мінску. У практыкаванні з абручамі трэцяй была беларуская каманда ў складзе Настассі Іваньковай, Ганны Бабушкінай, Ксеніі Санковіч, Аліны Туміловіч, Дзіны Гайцюкевіч і Марыны Ганчаровай. На першым месцы — расіянкі, на другім — італьянкі.

Другімі беларускі былі ў фінале практыкаванняў з 3 стужкамі і 2 скакалкамі. Першымі сталі зноў расіянкі, а трэцімі — італьянкі.

БЕЛТА нагадвае, што ў шматбор'і па суме двух практыкаванняў беларуская дружына стала найлепшай.