Беларускія гімнасткі занялі 2-е месца ў шматбор'і на этапе Кубку свету
Другое месца ў групавых практыкаваннях у праграме шматбор'я на этапе Кубку свету ў Мінску заняла зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы. Нашая каманда выступала ў наступным складзе: Глафіра Марціновіч, Алеся
Бабушкіна, Аліна Туміловіч, Ксенія Санковіч, Зінаіда Луніна і Настасся
Іванькова. Яны прапусцілі наперад толькі расіянак. Бронзавыя ўзнагароды
заваявалі італьянкі.
У нядзелю ў Палацы спорту пройдуць фіналы ў асобных відах, нагадвае БЕЛТА.
У нядзелю ў Палацы спорту пройдуць фіналы ў асобных відах, нагадвае БЕЛТА.