Беларускія гімнасткі заваявалі ўзнагароды пятага этапу Кубка свету
На пятым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Санкт-Пецярбургу беларускія гімнасткі ўздымаліся на пастамент пяць разоў. У індывідуальных спаборніцтвах беларускі выйгралі тры ўзнагароды, адзначае БЕЛТА. Меліціна Станюта стала трэцяй у практыкаванні са скакалкай. Перамогу ў гэтым відзе святкавала расіянка Яўгенія Канаева. Наша Любоў Чаркашына стала трэцяй у практыкаваннях з абручом і стужкай, першай у гэтых відах была таксама Яўгенія Канаева.
У групавых практыкаваннях беларускія дзяўчаты ў складзе Аліны Туміловіч, Аляксандры Восіпавай, Настассі Іваньковай, Юліі Бічун, Марыны Ганчаровай і Ксеніі Санковіч прынеслі ў скарбонку зборнай два залатыя медалі. Першымі беларускі сталі ў шматбор'і і практыкаванні са скакалкамі і стужкамі.
Не засталіся без узнагарод і беларускія юніёркі. У асабістым шматбор'і Наталля Лешчык стала трэцяй. Перамогу святкавала расіянка Аляксандра Мяркулава. У групавых практыкаваннях па суме двух прадметаў нашы суайчынніцы сталі другімі.