Беларускія хакеісты ў фінале "Кубка Палесся" згуляюць з украінцамі
Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі ў фінале трэцяга розыгрышу "Кубка Палесся" згуляюць з камандай Украіны. У матчах папярэдняга этапу беларуская лядовая дружына ў Гомелі ўзяла верх над камандай Латвіі з лікам 2:1 (0:0, 2:1, 0:0). Да таго часу нашая каманда ў Жлобіне абыграла французаў – 4:3. У Кіеве гаспадары пляцоўкі двойчы абгулялі гасцей з Даніі – 3:1 і 1:0.
Такім чынам, у вырашальным матчы 20 снежня за галоўны прыз турніру будуць змагацца зборныя Беларусі і Ўкраіны. Фінал адбудзецца на пляцоўцы гомельскага Лядовага палаца.
БЕЛТА
Такім чынам, у вырашальным матчы 20 снежня за галоўны прыз турніру будуць змагацца зборныя Беларусі і Ўкраіны. Фінал адбудзецца на пляцоўцы гомельскага Лядовага палаца.
БЕЛТА