Беларускія хірургі рыхтуюцца да аперацый па трансплантацыі сэрца
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" пачаў падрыхтоўку да правядзення аперацый па трансплантацыі сэрца. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў дырэктар цэнтра Ігар Адзярыха.
Паводле яго слоў, сёлета цэнтрам была закуплена апаратура "Штучнае сэрца" — сістэма, якая пры недастатковасці правага і левага жалудачкаў сэрца можа ажыццяўляць поўную гемадынамічную нагрузку сэрца.
Адзярыха паведаміў, што ў будучым годзе будзе закуплена яшчэ адна сістэма — "Штучны левы жалудачак", што дазволіць пацыентам, якія маюць патрэбу ў трансплантацыі сэрца, дастаткова працяглы час забяспечваць падтрымку сардэчнай дзейнасці.
Паводле слоў Адзярыхі, гэтыя сістэмы з'яўляюцца вельмі важнымі для падрыхтоўкі да трансплантацыі сэрца, таму што "знайсці донара - гэта цяпер агульнасусветная праблема". Пацыенты могуць чакаць донара на працягу аднаго-паўтара года.
Апрача таго, спецыяліст зазначыў, што ў еўрапейскіх краінах правядзенне аперацыі па трансплантацыі сэрца каштуе прыблізна 200 тысяч еўра, і такая ж сума патрабуецца на медыкаменты, што забяспечваюць далейшую жыццядзейнасць чалавека.
Пры гэтым выжывальнасць пацыентаў пасля трансплантацыі сэрца на працягу 10 гадоў складае 50%. Адзярыха лічыць, што неабходна разгледзець мэтазгоднасць выканання такіх аперацый у Беларусі, бо яны будуць каштаваць ненашмат танней, чым у Еўропе.
Паводле яго звестак, у трансплантацыі сэрца ў Беларусі цяпер маюць патрэбу прыкладна 100 чалавек.
БелаПАН