Беларускія канаісты і байдарачнікі выйгралі сем залатых медалёў

Сем залатых медалёў выйгралі беларускія канаісты і байдарачнікі на чэмпіянаце свету ў Канадзе.
Беларускі экіпаж канаістаў у складзе братоў Андрэя і Аляксандра Багдановічаў, а таксама Дзмітрыя Рабчанкі і Аляксандра Ваўчэцкага стаў лепшым на дыстанцыі 200 метраў. На гэтай жа дыстанцыі перамагла і беларуская байдарка-чацвёрка (Раман Петрушэнка, Вадзім Махнеў, Аляксей Абалмасаў і Артур Літвінчук).

Двойчы вызначылася байдарка-двойка Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева — на 500 метраў і 200 метраў. А ў спаборніцтвах каноэ-адзіночак на 500 метраў перамог Дзяніс Гаража.

БЕЛТА нагадвае, што 15 жніўня на дыстанцыі 1000 метраў перамаглі беларуская чацвёрка канаістаў (Дзяніс Гаража, Дзмітрый Рабчанка, Дзмітрый Вайцішкін і Аляксандр Ваўчэцкі) і чацвёрка байдарачнікаў (Раман Петрушэнка, Вадзім Махнеў, Аляксей Абалмасаў і Артур Літвінчук).