Беларускія касманаўты не паляцяць у космас, але там будзе наш спадарожнік
Беларусь пакуль не плануе запускаць чалавека ў космас. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Абламейка. Высветлілася, што гэтае пытанне нават не абмяркоўвалася. Таксама пакуль
не разглядаліся праекты ўдзелу беларусаў у будучых палётах на Марс і
Месяц. А вось другая спроба запуску беларускага спадарожніка будзе
здзейсненая не раней, як праз два гады.
Мяркуецца, што ён будзе мець аптычны тэлескоп з разрашэннем 1 метр (у “БелКа” яно было 2,1 метра). Справа ў тым, што, паводле прагнозаў, у будучым будзе запатрабаваная менавіта такое разрашэнне.
Інтэрфакс