Беларускія клубы з-за фінансавых праблем адмовіліся ад удзелу ў еўракубках
Чатыры беларускіх гандбольных клубы адмовіліся ад удзелу ў еўрапейскіх кубках. Усе яны спасылаюцца на "цяжкае матэрыяльнае становішча". Мужчынскія "Машэка" і ГГК, а таксама жаночы "Аркатрон" не будуць гуляць у Кубку выкліку, а жаночая "Гараднічанка" — у Кубку кубкаў.
У сезоне 2009/2010 гадоў у мужчынскіх еўракубкавых турнірах ад Беларусі згуляюць сталічнае "Дынама" (Ліга чэмпіёнаў), СКА (Кубак ЕГФ), БГА імя Мяшкова (Кубак кубкаў). Жаночыя еўравакансіі запоўняць мінскі БНТУ-БелАЗ і бялыніцкая "Друць" (абодва — Кубак ЕГФ), а таксама бабруйская "Бярэзіна" (Кубак выкліку), паведамляе "Прессбол".