Беларускія легкаатлеткі заваявалі ячшэ два залатыя медалі
На юнацкім чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Астраве Алёна Грышко здабыла для Беларусі першы медаль. Наша спарцменка з асабістым рэкордам першынствавала ў штурханні ядра - 15,91 метра.
Перад апошнім днём спаборніцтваў Беларусь разам з Фінляндыяй і Барбадосам дзеліць 15 -17-е месцы медальнага заліку.
Тым часам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Дабрэцыне беларуская зборная заваявала трэці залаты медаль. На гэты раз адзначылася Марыя Смалячкова, якая кінула молат на 69 метраў 34 сантыметра.
Срэбны прызёр спаборніцтваў Ленка Лядвінова з Чэхіі адстала ад беларускі больш чым на два з паловай метры (67,63). Перад апошнім днём турніру высілкамі Вольгі Мінінай, Андрэя Краўчанкі і Марыі Смолячковой беларуская каманда выйшла на 4-е месца ў медальным заліку.
"Прессбол"