Беларускія літаратары зняліся галяком на каляндар (фота)
"Мы яго называем голы каляндар", — кажа галоўная аўтарка ідэі Марыя Мартысевіч
Для голага календару (афіцыйная назва — “Канец словаў”) распрануліся філосаф Валянцін Акудовіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч, журналіст Севярын Квяткоўскі, музыка Андрэй Такіданг, а таксама, Юрась Барысевіч, Андрэй Адамовіч, Віталь Рыжкоў, Сяргей Прылуцкі ды іншыя беларускія літаратары.
Аўтары і рэдактары праекту спадзяюцца, што аголеныя літаратары прыцягнуць увагу да беларускай літаратуры. Нягледзячы на тое, што ў фокусе апынуліся іншыя часткі цела, мэтай было павярнуць белліт да чытача тварам, — кажа адна з рэдактараў календара Дар'я Сітнікава:
"Мы хацелі павярнуць беларускую літаратуру да чытача тварам. Шляхам гэтай папсавізацыі мы хацелі разбурыць саўкова-школьны імідж беларускай літаратуры".
Аўтарка праекту Марыйка Мартысевіч бачыць у праекце выклік кансерватыўнай беларускай культуры:
"Мне здаецца, што наш календар — гэта чарговы выхад на барыкады змагання за беларушчыну ў яе ідэялагічным сэнсе. Альбо мы бачым беларускую культуру кансерватыўна, як яна збольшага і ёсць, альбо мы бачым яе больш мадэрновай, ліберальнай, больш нефармальнай".
"Гэта прамоцыя белліту", — так бачыць ідэю праекта адзін з укладальнікаў Максім Жбанкоў:
"Беларускім літаратарам не хапае прамоцыі. Мы маем магчымасць выкарыстаць варожы гламурны рэсурс ва ўласных нацыянальна-свядомых мэтах. Праблема ў тым, што дагэтуль гэтага ніхто не рабіў. Хай паўстае беларускі гламур. Нашых трэба раскручваць".
І гэта не канец. Калі каляндар стане папулярным, магчыма, наступнымі распрануць літаратарак, — зазначылі арганізатары.
Адзначым, што некаторыя літаратары не пагадзіліся ўдзельнічаць у праекце. Некаторыя па стане здароўя, некаторыя прынцыпова. Так, Уладзімір Някляеў падчас здымак быў у камандыроўцы, Уладзімір Арлоў не змог паўдзельнічаць па стане здароўя, Альгерд Бахарэвіч не пагадзіўся катэгарычна . А вось літаратар Адам Глобус паставіў строгую ўмову каб яго здымала яго жонка....
"Голы каляндар" выйшаў накладам 250 асобнікаў. Ягоны кошт — каля 5 долараў. Нагадаем, прэм’ера-прэзентацыя праекту адбудзецца 19 чэрвеня, а 18-й гадзіне ў бар-клубе “6А” (Партызанскі праспект, 6A).

Лявон Вольскі
Андрэй Хадановіч
Анатоль Івашчанка
Юрась Барысевіч
Андрэй Адамовіч
Андрэй Такіданг
Валянцін Акудовіч