Беларускія лёгкаатлеты атрымалі тры ўзнагароды на чэмпіянаце свету ў Сафіі
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод вайскоўцаў завяршыўся ў Сафіі. У апошні дзень спаборніцтваў беларускія спартоўцы не атрымалі ўзнагародаў. Як інфармуе БЕЛТА, у скачках у даўжыню наш Дзмітры Астроўскі заняў сёмае месца з вынікам 7,43 м. Выйграў кітаец У Чжэнвей (7,83 м). Данііл Бліняеў таксама стаў сёмым у кіданні кап'я з вынікам 71,05 м. Золата дасталася немцу Маціясу Дэ Зорда (79,92 м).
Такім чынам, у актыве беларускі зборнай дзве залатыя ўзнагароды. Іх заваявалі Арцём Зайцаў у скачках у вышыню і Павел Крывіцкі ў кіданні молата. Таксама бронзу беларускай зборнай заваяваў Андрэй Сінякоў у штурханні ядра.
Чэмпіянат свету сярод вайскоўцаў адбыўся ўжо 43-і раз. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 35 краін.